Мы

заботимся о ваших

детях

Опытные врачи. Новейшие технологии.

Своевременная помощь.

Телефон регистратуры
+375 (17) 265-17-76
+375 (17) 265-40-21
+375 (29) 761-57-85
+375 (29) 761-44-14

Телефон «горячей линии»
+375 (17) 265-17-07
раб. дни с 08.00-13.00 с 14.00-17.00

Телефон справочной службы
+375 (17) 265-49-54

Телефон доверия
+375 (17) 265-47-24

Телефон «горячей линии»
по COVID-19
+375 (17) 265 18 67
круглосуточно

Сцяжынкамі літаратурнай энцыклапедыі Мінска 20 красавіка 2023 года

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

(Янка Купала. “Спадчына”)

y kup modkb2023

Творчасць Янкі Купалы ўяўляе сабой энцыклапедыю жыцця беларускага народа. У 140-ую гадавіну з дня нараджэння нашага першага народнага паэта Беларусі (1925) Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча) супрацоўнікі бальніцы мелі цудоўную магчымасць дакрануцца як да творчасці песняра, так і пазнаць цікавыя старонкі яго жыцця падчас вандроўкі па парку імя Янкі Купалы і наведвання Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску. Наведвальнікі музея ўбачылі старонкі жыцця песняра, адчулі крыніцу яго творчасці, якая ішла ад народа, ад Беларускай зямлі, ад сучаснасці і гісторыі краю. Усе з захапленнем аглядалі экспазыцыю, слухалі супрацоўніка музея і экскурсавода. На кожным кроку літаратурнага падарожжа можна было ўбачыць унікальныя экспанаты: асабістыя рэчы паэта, яго атачэнне, крокі лёсу, адлюстраваныя старонкі дзейнасці на тэатральных пляцоўках. Асабіста цікава было пачытаць рукапісны тэкст “Мужык”, убачыць каліграфічны почырк Купалы і адчуць асалоду ад яго тэкста і мовы. Гэта частка вандроўкі скончылася каля старой таполі – “дачкі” купалаўскай таполі. Жадаючыя дакрануліся да гістарычнага дрэва і на хвілінку пачулі дух купалаўскіх часоў.

y kup modkb2023 3

Каля помніка Максіму Багдановічу адбылася другая частка літаратурнай вандроўкі. Менавіта тут нашы калегі былі пад уражаннем ад талента Багдановіча, за кароткі жыццёвы час ён здолеў пакінуць вялікі творчы след у якасці паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка, літаратуразнаўца, класіка беларускай літаратуры. Несмяротныя радкі паэта і сёння кранаюць за душу кожнага чалавека апантанага любоўю да Беларусі:

Цямнее край зубчаты бора...

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага ўзора,

Цвяток радзімы васілька.

(Максім Багдановіч. “Слуцкія ткачыхі”)

y kup modkb2023 2

Выказваем шчырую падзяку прафсаюзнаму камітэту Мінскай абласной дзіцячай клінічная бальніцы за арганізацыю вандроўкі.

Нататку падрыхтаваў Лазарчык І.В., намеснік галоўнага ўрача, кандыдат медыцынскіх навук.