Мы

заботимся о ваших

детях

Опытные врачи. Новейшие технологии.

Своевременная помощь.

Телефон регистратуры
+375 (17) 265-17-76
+375 (17) 265-40-21
+375 (29) 761-57-85
+375 (29) 761-44-14

Телефон «горячей линии»
+375 (17) 265-17-07
раб. дни с 08.00-13.00 с 14.00-17.00

Телефон справочной службы
+375 (17) 265-49-54

Телефон доверия
+375 (17) 265-47-24

Телефон «горячей линии»
по COVID-19
+375 (17) 265 18 67
круглосуточно

Дарогаю да чатырох канфесій і беларускага крышталю

Хутка прамінулі прыгожыя краявіды Налібокскай пушчы. Наша вандроўка раптам і нечакана апынулася на перакрыжаванні шляхоў на Мінск, Ліду і Навагрудак. Менавіта тут і месціцца Іўе. Горад чатырох канфесій – такую неафіцыйную назву мае гэты гарадок са старажытнай і шматаблічнай гісторыяй. Амаль што за шацьсот год існавання ўсё тут пераплялося: розныя канфесіі, гістарычныя эпохі, станаўленне, росквіт, трагедыі ваенных ахвяр і сучасныя часы.

20052023modkb

У цэнтры горада ўсталяваны адзіны на Беларусі помнік чатыром канфесіям: каталіцызму, праваслаўю, мусульманству і іудаізму. На працягу стагоддзяў тут мірна існуюць, жывуць адзін каля аднаго, ствараюць сем’і, выхоўваюць дзяцей і працуюць католікі і праваслаўныя, іудзеі і мусульмане. Наведвальнікі Іўя мелі ўнікальную магчымасць дакрануцца да гісторыі і сучаснасці ў адзіным на Беларусі музеі Нацыянальных культур, дзе адлюстраваны шляхі развіцця караннога насельніцтва Іўе. Асаблівую зацікаўленнасць мела экспазыцыя, прысвечаная Беларускім татарам. Супрацоўнікі бальніцы пазнаёміліся з цікавай гісторыяй татар-мусульман на беларускіх землях. Суседнія залы апавядалі пра развіццё народнай культуры каталікоў і праваслаўных на гэтых землях. Музей беражліва захоўвае памяць аб гісторыі і культуры яўрэйскага народа Іўе. Супрацоўнікі музея дапамаглі нам усім акунуцца ў атмасферу гэтага некалі яўрэйскага мястэчка. Падарожжа па Іўе скончылася інтэрактыўным дзеяннем на пляцоўцы каля музея. Тут з дапамогаю музейных працаўнікоў можна было вывучыць народную яўрэйскую песню Хава Нагіла і танчыць пад незабыўную нацыянальную мелодыю скрыпкі, а так сама пакаштаваць татарскія прысмакі.

20052023modkb 5

Прамінуўшы мост праз “Бацьку-Нёман”, усхваляваная ад наведвання Іўе, наша група прыехала ў Бярозаўку і трапіла на шклозавод “Нёман” - адзінае прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь з векавымі традыцыямі шкловарэння. Вырабы завода захапляюць сваёю прыгажосцю і гармоніяй, дзе спалучаецца сучасны дызайн, класічныя формы і  аутэнтычныя матывы Беларусі. Прадукцыя завода добра вядома на Беларусі і далёка за яе межамі. Кожнаму вельмі цікава было ўбачыць як майстры выдзімаюць шкло, ставараюць мастацкія творы з такога далікатнага матэрыяла. І яшчэ адно ўнікальная месца на Беларусі – шкляны музей завода. У невялічкіх пакоях сабраны вырабы неймавернай прыгажосці, адлюстроўваючыя талент нашых Беларускіх майстроў шкла. Усе ўдзельнікі вандроўкі вярталіся да дому з добрымі ўражаннямі, падарункамі і памятнымі пакупкамі пасля наведвання фірмовай крамы.

20052023m4 

Выказваем шчырую падзяку прафсаюзнаму камітэту бальніцы за арганізацыю цікавай і пазнавальнай вандроўкі па нашай роднай Беларусі.

Нататку падрыхтаваў Лазарчык І.В., намеснік галоўнага ўрача, кандыдат медыцынскіх навук.